Віншаванне калектыву Нацыянальнага дзіцячага адукацыйна-аздараўленчага цэнтра "Зубраня"
Прэзідэнт
Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Нацыянальнага
дзіцячага адукацыйна-аздараўленчага цэнтра "Зубраня" з 50-годдзем з дня
заснавання.
"За паўстагоддзя гэты гасцінны і маляўнічы маленькі куток Беларусі на
беразе Нарачы ператварыўся ў дзіўны астравок шчаслівага дзяцінства і
моцнага сяброўства, - гаворыцца ў віншаванні. - Сюды з задавальненнем
прыязджаюць ініцыятыўныя і таленавітыя дзеці з нашай краіны і замежжа".
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што "Зубраня" стаў сапраўдным сімвалам
дзіцячай дыпламатыі. Тут пабывалі юныя грамадзяне больш як 45 дзяржаў, і
кожная міжнародная змена - новы крок насустрач агульнай будучыні,
мірнай і бяспечнай.
Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што дзякуючы высокаму прафесіяналізму
педагагічнага калектыву захаваны і прымножаны ўнікальныя традыцыі, што
дае цэнтру магчымасць заставацца лідарам у адукацыі і выхаванні
падрастаючага пакалення.