Віншаванне калектыву Беларускай дзяржаўнай філармоніі з 80-годдзем з дня яе заснавання
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Беларускай дзяржаўнай ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга філармоніі з 80-годдзем з дня яе заснавання.
"Дзякуючы намаганням некалькіх пакаленняў артыстаў ваша ўстанова па праву лічыцца вядучай канцэртнай арганізацыяй краіны, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - Творчая дзейнасць калектываў і выканаўцаў філармоніі садзейнічае фарміраванню культурнай прасторы краіны, пашырэнню і ўмацаванню міжнародных кантактаў".
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што калектыў і ў далейшым будзе ўносіць значны ўклад ва ўзбагачэнне духоўнай скарбніцы народа і эстэтычнае выхаванне маладога пакалення, радаваць сваю аўдыторыю новымі яркімі праектамі.