Віншаванне членам нацыянальнай каманды па скачках на батуце Уладзіславу Ганчарову і Алегу Рабцаву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў членаў нацыянальнай каманды Беларусі па скачках на батуце Уладзіслава Ганчарова і Алега Рабцава з заваяваннем залатога медаля на чэмпіянаце свету ў Санкт-Пецярбургу.

    "Вы прадэманстравалі складаную праграму, праявіўшы ўзорнае ўзаемаразуменне і зладжанасць пры выкананні кожнага элемента. Гэта паказчык вашай вялікай працавітасці і якаснай работы трэнерскага штаба. Перакананы, што беларускія батутысты здольныя і далей радаваць нашых балельшчыкаў высокімі вынікамі на важнейшых міжнародных стартах", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў спартсменам і ўсёй камандзе моцнага здароўя, упэўненасці ў сваіх сілах і новых перамог.