Віншаванне беларускаму біятланісту Антону Смольскаму

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Антона Смольскага з бліскучай перамогай у агульным заліку Кубка Садружнасці па біятлоне.

    "Перамога, здабытая ў бескампраміснай барацьбе з наймацнейшымі расійскімі біятланістамі, - гэта вынік тваёй упартай працы! Твая перамога стала цудоўнай нагодай для яркіх эмоцый, падораных усім аматарам біятлона нашай краіны", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы пажадаў спартсмену ўдачы і новых перамог на карысць Беларусі.