Тэлефонная размова з Прэзідэнтам Казахстана Касым-Жамартам Такаевым

    Адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Казахстана Касым-Жамартам Такаевым.

    Прэзідэнт Казахстана павіншаваў Кіраўніка беларускай дзяржавы з надыходзячым Новым годам. Касым-Жамарт Такаеў падзякаваў Аляксандру Лукашэнку за кастрычніцкі афіцыйны візіт, адзначыўшы яго значнасць для Казахстана і развіцця двухбаковых адносін. Ён таксама выказаў словы ўдзячнасці за спачуванні, накіраваныя ў сувязі з авіякатастрофай, падкрэсліўшы, што ў Казахстане ведаюць і адчуваюць - братэрскі беларускі народ заўсёды побач у цяжкую мінуту.

    Аляксандр Лукашэнка запрасіў Касым-Жамарта Такаева зрабіць афіцыйны візіт у Беларусь, адзначыўшы, што яго чакаюць у нашай краіне. Прэзідэнт Казахстана ў адказ заявіў, што разглядае свой будучы візіт як імпульс да развіцця дасягнутых у кастрычніку дамоўленасцей.

    У цэлым кіраўнікі дзяржаў адзначылі высокую выніковасць двухбаковых кантактаў і дынаміку развіцця шматпланавага супрацоўніцтва Беларусі і Казахстана, выказалі надзею на прадаўжэнне плённага ўзаемадзеяння і ў надыходзячым 2020 годзе.