Сустрэча з віцэ-прэзідэнтам ЕІБ Вазілам Худакам
- 1
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначае беспрэцэдэнтную інтэнсіўнасць развіцця супрацоўніцтва Беларусі з Еўрапейскім інвестыцыйным банкам (ЕІБ). Аб гэтым ён заявіў 5 жніўня на сустрэчы з віцэ-прэзідэнтам ЕІБ Вазілам Худакам.
"Для
мяне важна з вамі сустрэцца яшчэ і таму, што я проста павінен
па-чалавечы вам падзякаваць за тое супрацоўніцтва, якое ў нас сёння
ўсталявалася. Смею запэўніць, што інтэнсіўнасць гэтага супрацоўніцтва і
той узровень, на які выйшлі, яны беспрэцэдэнтныя", - падкрэсліў Кіраўнік
дзяржавы.
Ён
адзначыў, што рамачнае пагадненне з ЕІБ было падпісана адносна нядаўна -
у маі 2017 года. "Але гэта толькі рамачнае пагадненне было. А
літаральна за мінулы год і за бягучы - 335 млн еўра - за паўтара года
партфель Еўрапейскага інвестыцыйнага банка па Беларусі", - канстатаваў
Прэзідэнт.
Аляксандр
Лукашэнка адзначыў, што ЕІБ фінансуе ў Беларусі шэраг вельмі сур'ёзных
праектаў. "Дзякуй, праўда, і іншым банкам, якія па гэтых праектах
з'яўляюцца суінвестарамі", - сказаў ён.
Прэзідэнт згадаў рэканструкцыю і мадэрнізацыю аўтамабільнай дарогі М7/Е28
Мінск-Ашмяны-граніца Літвы (Каменны Лог), рэканструкцыю адпаведнага
аўтадарожнага пункта пропуску. "Гэта будзе такая дарога, як у нас на
Гомель, Магілёў, Гродна. Гэта лагістычная прывабнасць. Вы ведаеце, што
ёсць праблема з балтыйскім напрамкам", - заявіў беларускі лідар.
Аляксандр
Лукашэнка ў цэлым падкрэсліў, што развіццё транспартнай інфраструктуры
вядзецца не толькі ў інтарэсах Беларусі, але адыгрывае вялікую ролю ў
міжнародным плане. "Мы разумеем, што для Еўропы, Расіі, Кітая гэта
тысячакіламетровае акно праз Беларусь вельмі важна. І тое, што мы сёння
тут з вамі робім, - гэта не толькі для Беларусі, гэта для ўсяго свету
важнейшыя артэрыі", - адзначыў ён.
Прэзідэнт
нагадаў, што ў Беларусі ўжо рэканструяваны многія міжнародныя трасы,
якія звязваюць Мінск з абласнымі цэнтрамі. "Інфраструктура цудоўная.
Думаю, з цягам часу мы задзейнічаем і дарогу Поўнач-Поўдзень - гэта
Санкт-Пецярбург-Адэса. Яна ў нас у вельмі добрым стане ў Беларусі, але ў
іншых месцах за межамі ёсць праблемы. Думаю, гэта дарога будзе
запатрабавана. Па ёй, вядома, можна нядрэнна перамяшчацца, але гэта не
тая дарога, якая патрэбна сёння для нашага рэгіёна", - сказаў Кіраўнік
дзяржавы.
Прэзідэнт
таксама даў станоўчую ацэнку ўдзелу ЕІБ у праектах, звязаных з
навакольным асяроддзем. "Я чалавек ад прыроды, чалавек вясковы. Для мяне
гэта важнейшы аспект", - заявіў ён.
У
гэтым плане Аляксандр Лукашэнка згадаў праект па рэканструкцыі Мінскай
ачышчальнай станцыі, садзейнічанне ў сферы жыллёва-камунальнай
гаспадаркі. "Самае важнае, у чым вы нам дапамагаеце, - гэта мадэрнізацыя
нашых кацельняў у ЖКГ. У нас лесу вялікая колькасць, дроў хапае, а мы
спажываем для ацяплення больш за ўсё прыродны газ, а недзе яшчэ і
нафтапрадукты. Гэта ненармальна", - адзначыў Прэзідэнт.
"Шмат
праектаў. Я вам за гэта вельмі ўдзячны і спадзяюся, што наша
супрацоўніцтва будзе такімі ж тэмпамі развівацца, і мы знойдзем нейкія
новыя напрамкі, якія будуць выгадныя для нас і вашага банка. Я гатоў
быць гарантам, як і для іншых замежных банкаў. Мы заўсёды былі надзейным
партнёрам. Гісторыя зусім малая (супрацоўніцтва Беларусі з ЕІБ. -
Заўвага), але вельмі эфектыўная. Паўтара года і 335 млн еўра -
гэта вельмі вялікі інвестыцыйны партфель", - рэзюмаваў Кіраўнік
дзяржавы.
У
сваю чаргу Вазіл Худак падзякаваў Аляксандру Лукашэнку за высокую
ацэнку работы Еўрапейскага інвестыцыйнага банка ў Беларусі. "Вядома,
гэта рэзультат таго, што Беларусь - вельмі дынамічная краіна, якая бурна
развівается, дзе ёсць вельмі цікавыя магчымасці для ўкладання
інвестыцый", - сказаў ён, дадаўшы, што ЕІБ арыентаваны менавіта на
даўгачасныя ўкладанні, яго фінансаванне разлічана на 15-25 гадоў.
"Такія
доўгія інвестыцыі можна ўкладаць толькі ў тыя краіны, дзе ёсць
устойлівае развіццё, ёсць аптымізм інвестараў у тым, што краіна сапраўды
будзе развівацца і заставацца стабільнай. Гэта вельмі важна ў сённяшнім
свеце, які поўны розных пагроз і нестабільнасці. Хацеў бы вам
падзякаваць за тое, што ў такім напрамку краіну ведзяце", - падкрэсліў
Вазіл Худак.