Службовыя асобы прыцягнуты да адказнасці за невыкананне даручэнняў Прэзідэнта
За невыкананне даручэнняў
Прэзідэнта Беларусі па комплексным развіцці Аршанскага раёна і неналежнае
выкананне службовых абавязкаў да адказнасці прыцягнуты шэраг службовых асоб.
Адпаведны Указ падпісаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.
Анатоль Чорны і Віталь Воўк
вызвалены ад пасад Міністра архітэктуры і будаўніцтва і Міністра прамысловасці
адпаведна.
Строгая вымова аб'яўлена
старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Мікалаю Шарстнёву.
Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Беларусі Станіслаў Зась і Старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага
камітэта Алег Двігалеў папярэджаны аб няпоўнай службовай адпаведнасці.
Акрамя таго, Указам прадпісана
старшыні Віцебскага аблвыканкама вызваліць Аляксандра Пазняка ад пасады
старшыні Аршанскага райвыканкама і назначыць на гэту пасаду Ігара Ісачанку.