Прэзідэнт падпісаў указы па будаўніцтве ў Мінску футбольнага стадыёна і басейна
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 13 жніўня падпісаў Указ № 306 "Аб рэалізацыі праекта тэхніка-эканамічнай дапамогі "Нацыянальны футбольны стадыён" і Указ № 307 "Аб рэалізацыі праекта тэхніка-эканамічнай дапамогі "Басейн міжнароднага стандарту".
Дакументы выдадзены ў мэтах стварэння ўмоў для правядзення спартыўных спаборніцтваў міжнароднага ўзроўню, прыцягнення насельніцтва да заняткаў фізічнай культурай і спортам.
Указы
падрыхтаваны на аснове адпаведных міжурадавых беларуска-кітайскіх
пагадненняў аб рэалізацыі гэтых двух праектаў тэхніка-эканамічнай
дапамогі.
Цяпер
вядуцца падрыхтоўчыя работы па арганізацыі дзвюх пляцовак для
будаўніцтва стадыёна і басейна ў Мінску. Дзяржаўныя ўстановы
"Нацыянальны алімпійскі стадыён "Дынама" і "Рэспубліканскі цэнтр
алімпійскай падрыхтоўкі па водных відах спорту" вызначаны атрымальнікамі
тэхніка-эканамічнай дапамогі і арганізацыямі, якія забяспечваюць
суправаджэнне праектаў ад пошукаў да ўводу аб'ектаў у эксплуатацыю.
Будаўніцтва
будзе выканана пад ключ кітайскім бокам з далейшай перадачай узведзеных
аб'ектаў беларускаму боку. Праектаванне і будаўніцтва будуць
ажыццяўляцца пры абавязковым выкананні тэхнічных патрабаванняў
міжнароднай федэрацыі плавання (FINA) і міжнародных футбольных федэрацый
(FIFA і UEFA).
У адпаведнасці з указамі праекты будуць рэалізаваны да 31 снежня 2023 года.