Віншаванне вернікам іўдзейскай канфесіі з Песахам

    Дарагія суайчыннікі!

    Сардэчна віншую вас з Песахам!

    Гэта свята вернасці яўрэйскага народа сваім традыцыям. Яно сімвалізуе пачатак доўгага шляху да знаходжання запаветнай зямлі. Сёння памяць аб мужнасці і стойкасці продкаў дае сілы пераадольваць цяжкасці сучаснага свету, з'яўляецца залогам светлай будучыні.

    Іўдаізм займае важнае месца ў канфесіянальнай палітры Беларусі. Дзясяткі рэлігійных абшчын, адукацыйных і культурных цэнтраў вядуць актыўную дзейнасць у нашай краіне. Іх дабрачынная і асветніцкая праца садзейнічае ўмацаванню міжнацыянальнай дружбы, развіццю грамадскага дыялогу і захаванню грамадзянскай згоды.

    Няхай Песах прынясе ў кожны дом радасць і дабрабыт, збярэ разам дарагіх сэрцу людзей. Жадаю моцнага здароўя, міру і духоўнага багацця вам і вашым блізкім.

    Аляксандр Лукашэнка