Нефармальны саміт кіраўнікоў дзяржаў СНД

  • 13
  • 1:32

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 26 снежня прыняў удзел у нефармальнай сустрэчы лідараў краін СНД.

Месцам правядзення мерапрыемства быў выбраны Канстанцінаўскі палац у Стрэльне. Цяпер гэта дзяржаўны комплекс "Палац кангрэсаў". Адрэстаўрыраваны і адноўлены палац цяпер выкарыстоўваецца для мерапрыемстваў высокага ўзроўню, дзяржаўных прыёмаў.

"Мы кожны раз збіраемся пад канец года ў такім цесным крузе, і гэта ўжо добрая традыцыя. Такія сустрэчы даюць вельмі добрую магчымасць разам падвесці вынікі дзейнасці Садружнасці Незалежных Дзяржаў, пагаварыць пра планы на перспектыву і, зразумела, абмеркаваць хвалюючыя нас пытанні міжнароднага парадку дня", - сказаў у пачатку сустрэчы гаспадар нефармальнага саміту Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.

Паводле яго слоў, адыходзячы год быў для СНД выключна актыўным і насычаным, напоўненым значнымі мерапрыемствамі і яркімі ініцыятывамі, у чым ён бачыць і заслугу Кыргызстана ў перыяд старшынства гэтай краіны ў Садружнасці.

З новага года старшынства ў СНД пяройдзе Расіі. "Плануем у духу пераемнасці прадоўжыць шматпланавую інтэграцыйную дзейнасць", - заявіў Уладзімір Пуцін.

Далей сустрэча лідараў краін прадоўжылася за сяброўскім абедам.

У Санкт-Пецярбургу ў гэты дзень Кіраўнік беларускай дзяржавы правёў двухбаковую сустрэчу з Прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым, а таксама прыняў з дакладам пасла Беларусі ў Расіі Дзмітрыя Крутога.