Кадравыя назначэнні ў структуры Следчага камітэта Беларусі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў кадравыя назначэнні ў структуры Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь. Адпаведныя ўказы Кіраўнік дзяржавы падпісаў 18 красавіка.

    Генерал-маёр юстыцыі Сяргей Удовікаў назначаны начальнікам упраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Мінскай вобласці. Ён вызвалены з ранейшай пасады начальніка ўпраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці. На гэту пасаду назначаны палкоўнік юстыцыі Максім Спрынцын.