Даклад старшыні Віцебскага аблвыканкама Мікалая Шарстнёва
Ход
уборачнай кампаніі ў краіне па-ранейшаму застаецца ў полі зроку
Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Профільныя кіраўнікі, а
таксама старшыні аблвыканкамаў без адрыву ад работ у палях у штодзённым
рэжыме інфармуюць Кіраўніка дзяржавы аб сітуацыі. Аляксандр Лукашэнка 13
жніўня заслухаў падрабязны даклад губернатара Віцебскай вобласці
Мікалая Шарстнёва аб ходзе жніва ў рэгіёне.
На сённяшні дзень у рэгіёне ўбрана 60 працэнтаў плошчаў, у засеках ужо больш за 650 тыс. т збожжа. Павялічваць гэту лічбу належнымі тэмпамі аграрыям пакуль перашкаджае надвор'е. У прыватнасці, сёння з-за дажджоў палявыя работы ў вобласці фактычна спынены.
Разам з тым, як далажыў Мікалай Шарстнёў, аптымізм аграрыі не страчваюць - як толькі дадуць магчымасць умовы надвор'я, за справу возьмуцца з максімальнай аддачай і эфектыўнасцю.
Прэзідэнт таксама цікавіўся ходам уборкі лёну ў Віцебскай вобласці. На бягучы момант у рэгіёне ўжо выцераблена амаль 75% плошчы лёну, што складае 10 тыс. га.