Аб рэспубліканскім дзяржаўна-грамадскім аб'яднанні "Беларускае рэспубліканскае таварыства ратавання на водах"

Указ № 175 ад 19 чэрвеня 2023 г.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 175, які датычыцца дзейнасці Беларускага рэспубліканскага таварыства ратавання на водах (АСВОД).

Дакументам зацвярджаецца новая рэдакцыя Статута АСВОД, удасканальваецца структура аб'яднання, актуалізуюцца яго дзяржаўна значныя задачы і метады дзейнасці.

Міністэрства па надзвычайных сітуацыях надзяляецца паўнамоцтвамі па прадстаўленні дзяржавы ў АСВОД. У новай структуры аб'яднання ствараецца наглядальны савет пад кіраўніцтвам МНС.

У адпаведнасці з Указам пераразмяркоўваюцца функцыі паміж органамі АСВОД, змяняецца парадак выбрання і перавыбрання старшыні таварыства - прадугледжваецца ўзгадненне яго кандыдатуры з Прэзідэнтам Беларусі.