Аб праекце міжнароднага дагавора

Указ № 172 ад 22 красавіка 2024 г.

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 22 красавіка падпісаў Указ № 172, якім адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект пагаднення паміж Урадам Беларусі, Нацыянальным банкам Беларусі і Урадам Расіі, Цэнтральным банкам Расіі аб супрацоўніцтве і абмене інфармацыяй, у тым ліку канфідэнцыяльнай, у сферы нагляду і (або) кантролю за фінансавым рынкам.

У мэтах умацавання надзейнасці і забеспячэння стабільнасці фінансавых рынкаў праектам пагаднення замацоўваюцца спосабы абмену паміж нагляднымі органамі (Нацбанкам Беларусі, Мінфінам Беларусі і Цэнтрабанкам Расіі) інфармацыяй, атрыманай у рамках нагляду і кантролю на фінансавых рынках. Прадугледжаны таксама працэдура правядзення нагляднымі органамі сумесных праверак удзельнікаў фінансавага рынку, якія маюць трансгранічныя ўстановы, і магчымасць стварэння сумесных наглядных калегій.

На правядзенне перагавораў па праекце пагаднення і яго падпісанне ўпаўнаважаны Урад і Нацыянальны банк.